Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Чарнышоў Алег Віктаравіч

Алег Віктаравіч Чарнышоў нарадзіўся 18 сакавіка 1939 г. у г. Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці. Бацька, Віктар Іванавіч Чарнышоў – мастак, франтавік Вялікай Айчыннай вайны, пасля дэмабілізацыі прыехаў працаваць у Брэсцкі абласны драматычны тэатр імя Ленінскага камсамола Беларусі. Затым працаваў у Мастацкіх майстрэнях у г. Брэсце, маляваў рэкламу для кінатэатра «1 Мая». Жылі Чарнышовы на вул. Маякоўскага ў доме барачнага тыпу (не захаваўся).